Урад абяцае кампенсаваць страты прадпрымальнікаў з раёнаў, ахопленых надзвычайным становішчам, аб чым паведаміў прэс-сакратар ураду Пётр Мюлер. Па ягоных словах, на дадзены момант распрацоўваецца механізм кампенсацыі, падобным чынам, як падчас пандэміі, калі бізнес не мог свабодна дзейнічаць.
Мюлер заявіў, што памер кампенсацыі будзе разлічвацца на падставе сумаў, якія прадпрымальнікі зарабілі за адпаведны перыяд у мінулыя гады.
Надзвычайнае становішча было ўведзена на 30 дзён з-за сітуацыі на мяжы з Беларуссю, яно ахоплівае 183 населеныя пункты. На мяжы па беларускім баку, ужо тры тыдні знаходзіцца група імігрантаў, якія хочуць патрапіць у Польшчу. Па інфармацыі польскага ўраду, гэтых і іншых людзей прывозяць на мяжу беларускія службы, акцыю называюць "гібрыднай вайной".
PAP/нг