Кіраўнік Канцылярыі прэм'ер-міністра Міхал Дворчык заверыў у эфіры Польскага радыё, што ў Польшчы забяспечана дастатковая колькасць вакцыны супраць Covid-19. Таму ўрад вырашыў прадаць або перадаць частку доз у іншыя краіны.
Міхал Дворчык, упаўнаважаны ўраду па пытаннях вакцынацыі, падкрэсліў, што вакцыны з Польшчы трапляюць у розныя краіны свету.
«На дадзены момант такія грузы ўжо былі дастаўлены ў Іспанію, Партугалію, Украіну, Нарвегію, Аўстралію, Вʼетнам і Тайвань. Што тычыцца ахвяраванняў, мы такім чынам падтрымалі Узбекістан, Украіну і Кенію, у большасць краін вакцыну прадаем», – адзначыў Дворчык.
Кіраўнік прэзідэнцкага бюро міжнароднай палітыкі Якуб Кумах паведаміў, што Польшча перадасць Узбекістану 250 тыс доз вакцыны Covid-19. Гэта падзяка за лаяльнае супрацоўніцтва падчас эвакуацыі з Афганістана.
Учора на Тайвань паступіла 400 тыс дозаў прышчэпак з Польшчы. Такім чынам, Польшча стала трэцім – пасля Японіі і ЗША – найбуйнейшым пастаўшчыком вакцыны ў гэтую краіну.
IAR/нг