У нафтавым тэрмінале ў Гданьску афіцыйна ўведзены ў эксплуатацыю новы рэзервуар ёмістасцю ў 45 тыс кубаметраў. У цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі ўраду, органаў мясцовага самакіравання і ўлады PERN – кампаніі, якая займаецца перасылкай нафты.
Дзяржсакратар у Канцылярыі прэм'ер-міністра, упаўнаважаны ўраду па стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі адзначае, што завяршэнне другой часткі будаўніцтва Гданьскага нафтавага тэрмінала – надзвычай важная падзея:
- Кампанія ПЭРН мае ў сваім распараджэнні на ўзбярэжжы Балтыйскага мора рэзервуары агульнай ёмістасцю ў амаль два мільёны кубаметраў. У гэтыя склады прымаюць нафту з нафтапорту. Гэта дастаткова шмат, каб польскія, а таксама нямецкія нафтаперапрацоўчыя заводы маглі атрымліваць розныя разнавіднасці нафты.
Нафтавы тэрмінал PERN размешчаны непасрэдна на заходнім беразе Гданьскага заліва, у паўночным порце Гданьска. Ён складаецца з 11 рэзервуараў агульнай ёмістасцю 765 тыс кубаметраў, а таксама знешніх і ўнутраных трубаправодаў для сырой нафты, ачышчальных установак, нафтаперапамповачных станцый і поўнай інфраструктуры з дарогамі, каналізацыйнымі і электрычнымі сеткамі.
IAR