Беларуская Служба

«Рот КДБ» Юрый Васкрасенскі аказаўся сярод удзельнікаў эканамічнага форуму ў Карпачы

08.09.2021 13:44
«Арганізатары кажуць, што гэта памылка, тады як сам Васкрасенскі пісаў, што польскія палітыкі стаміліся ад супрацьстаяння і хочуць адбудаваць масты».
.     . , , 13  2021
Ю. Васкрасенкі падчас размовы з А. Лукашэнкам, Мінск, 13 жніўня 2021 годаКрыніца: belta

У аўторак, 7 верасня ў Карпачы пачаўся 30-ы Эканамічны форум. Мерапрыемства, якое працягнецца да чацвярга, наведае прыкладна 3 тысячы чалавек, уключаючы прадстаўнікоў польскага ўрада і гасцей з-за мяжы. Па дадзеных СМІ, адзін з гасцей – прадстаўнік афіцыйнага Мінска, якога ў сеціве празвалі «ротам КДБ» Юрый Васкрасенскі. Імаверна Юрый Васкрасенкі з'яўляецца штатным супрацоўнікам КДБ Беларусі, і адказвае за схілення палітвязняў да пісання прашэнняў аб памілаванні, «прымушаючы іх прызнаць сваю віну».

У сераду, 8 верасня ў эфіры Radio ZET, кіраўніка канцылярыі прэмʼер-міністра Польшчы Міхала Дворчыка спыталі, ці вядома польскім службам, што асоба, якая супрацоўнічае з КДБ, прыехала на Форум у Карпач.

«Я даведаўся пра гэта з сацыяльных сетак у аўторак вечарам. Думаю, што гэтае пытанне трэба растлумачыць, але для арганізатараў форуму гэта не дзяржаўнае абавязацельства або праект. Гэта пытанне да арганізатараў форуму, хто і навошта быў запрошаны туды. Ведаючы арганізатараў форуму, яны, безумоўна, старанна правераць гэтую інфармацыю. Я перакананы, што ніхто свядома не запрасіў бы супрацоўніка КДБ у Карпач», – падкрэсліў кіраўнік канцылярыі прэмʼер-міністра.

Пра гэты выпадак напісаў апазіцыйны журналіст з Беларусі Тадэвуш Гічан: «Арганізатары кажуць, што гэта памылка, тады як сам Васкрасенскі пісаў хвіліну таму, што» польскія палітыкі стаміліся ад супрацьстаяння і хочуць адбудаваць масты (з рэжымам Лукашэнкі) і таму яго запрасілі».

У аўторак гэтае пытанне адмовіўся каментаваць спікер міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын.

pap/pr5/эж