Галоўныя героі стужкі «Кураж» — тры акторы «Свабоднага тэатру»: Марына Якубовіч, Павел Гарадніцкі і Дзяніс Тарасенка, музыкі гурта РСП («Разбітае Сэрца Пацана»). Героі пражываюць падзеі ў Беларусі падчас пратэстаў 2020 года.
Перад пачаткам фільма гледачам паказалі звароты бацькоў Марыі Калеснікавай і Максіма Знака да сваіх дзяцей.
У Варшаве фільм збірае поўныя залі. Слёзы гледачоў тут звыклая з’ява, бо сярод прысутных шмат тых, хто быў вымушаны з’ехаць пад ціскам рэпрэсій з Беларусі.
Рэжысёр фільма Аляксей Палуян гаворыць, што фільм мае вялікія планы на пракат у розных краінах:
— Фільм як жывая істота жыве сваім жыццём. Мы знаходзімся ў Варшаве, быў паказ у Рызе. Цяпер у нас польскі тур. Пачынаюцца паказы ў Гдыні, Познані, Вроцлаве, Быдгошчы. Пасля фільм будзе паказаны на вельмі высокім узроўні, дзе палітыкі могуць вырашыць вялікія пытанні па Беларусі. Будзе ўкраінскі пракат. І ў наступным годзе будзем спрабаваць зрабіць так, каб фільм трапіў на “Оскар”.
Сачыце за афішамі кінатэатраў у сваім горадзе.
МК