Беларуская Служба

Памёр Веслаў Голас – Томэк з фільму «Чатыры танкісты і пёс»

09.09.2021 11:36
Веслаў Голас сыграў больш за 120 роляў у кіно, кабарэ, тэатры і на  тэлебачанні.
Wiesław Gołas
Wiesław GołasKrzysztof Wojciewski/Forum

Ва ўзросце 90 гадоў памёр славуты польскі актор тэатру і кіно -  Веслаў Голас. Ён сыграў больш за 120 роляў у кіно, кабарэ, тэатры і на  тэлебачанні.

Міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Пётр Глінскі нагадаў у эфіры тэлеканалу TVP Info, што падчас Другой сусветнай вайны Веслаў Голас быў выведнікам у баявым аб'яданні падлеткаў «Шэрыя шэрагі»:

-Выбітны актор, вялікі прафесіянал, апроч гэтага вельмі мілы і прыемны чалавек. У юнацтве ён быў чальцом «Шэрых шэрагаў» – выдатная старонка яго біяграфіі. Для нас усіх ён прыклад прыгожага і здзейсненага жыцця. Вельмі шкада... Мы будзем памятаць яго ролі, песні ў яго выкананні.

У 1955-85 гг. Веслаў Голаc выступаў на пляцоўках Варшаўскага драматычнага тэатру. Ён быў стваральнікам знакамітых камедыйных роляў у кабарэ «Старых паноў» і «Кабарэ Дудэк». Аднак большасць палякаў запомняць яго па ролях у серыялах «Чатыры танкісты і пёс», «Альтэрнатывы 4 » і «Саракагадовы», а таксама ў культавых фільмах «Гідразагадка», «Патоп» і «Бландзін вячэрняй парою».

iar/pap/эж