Беларуская Служба

Паўтысячы новых выпадкаў каранавіруса выяўлена ў Польшчы 

09.09.2021 15:37
Агулам, ад гэтай хваробы памерлі 75 409 жыхароў Польшчы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock/IAlexandros Michailidis

За мінулыя суткі ў Польшчы выяўлена 510 новых выпадкаў канавіруса, ад гэтай хваробы  памерлі чарговыя 6 пацыентаў.  У Міністэрстве аховы здароўя Польшчы растлумачылі, што каранавірус актывізаваўся са сканчэннем летніх канікул, пасля якіх палякі пачалі вяртацца да нармальнага рэжыму працы і вучобы.

Рост колькасці новых заражэнняў каранавірусам у Польшчы з'яўляецца вынікам павелічэння сацыяльнай актыўнасці. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Войцех Андрусевіч:

-Не толькі школы паўплываюць на актывізацыю трансмісіі віруса. Акрамя школьнікаў, ёсць яшчэ бацькі, якія іх у школу прыводзяць. Мы вярнуліся да нармальнага жыцця – не толькі ў школах, на працы, але таксама ў грамадскім транспарце. Ва ўсіх гэтых месцах ажыўляюцца кантакты і, адпаведна, перадача віруса.

Агулам,  пачынаючы з сакавіка 2020 года, у Польшчы аднатавана 2 млн 892 тыс. выпадкаў заражэння каранавірусам, ад гэтай хваробы памерлі 75 409 жыхароў Польшчы.

iar/эж