Беларуская Служба

Ангела Мэркель у Варшаве абмяркуе Паўночны паток 2

10.09.2021 16:27
Адметна, што падчас візіту Ангелы Мэркель у Варшаву яе сустрэча з прэзідэнтам Польшчы не запланаваная.
Angela Merkel
Angela MerkelPAP/EPA/CLEMENS BILAN / POOL

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель прыбудзе з афіцыйным візітам у Польшчу ў суботу, 11 верасня. Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач паведаміў будучую павестку перамоваў польскага прэм'ера Матэвуша Маравецкага і кіраўніцы нямецкага ўрада Ангелы Мэркель:

-Будзе ўзнята пытанне аб Плане рэканструкцыі і адбудовы ЕЗ. Акрамя таго, безумоўна ў рамках візіту канцлера будзе абмяркоўвацца таксама тэма Паўночнага патоку 2, таму што гэты праект зʼяўляецца прадметам разладу не толькі паміж Польшчай і Нямеччынай, але і шэрагам іншых дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Мы лічым, што Нямеччына эгаістычна рэалізуе сваю палітыку ў супрацоўніцтве з Крамлём, чым зніжае ўзровень бяспекі ўсёй Еўропы, а не толькі яе цэнтральнай часткі.

Адметна, што падчас візіту Ангелы Мэркель у Варшаву яе сустрэча з прэзідэнтам Польшчы не запланаваная. Праз два тыдні ў ФРГ пройдуць парламенцкія выбары. Канцлер заявіла, што пасля выбараў пакідае палітыку. Ангела Мэркель узначальвала нямецкі ўрад на працягу 16 гадоў.

iar/pap/эж

Германія гарантуе транзіт газу праз Украіну

15.07.2021 15:01
Пра гэта заявіла канцлерка Ангела Мэркель падчас сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.