Канцлер Германіі Ангела Меркель зноў заявіла пра «гібрыдную атаку» з боку рэжыму Лукашэнкі. Так яна назвала крызіс з мігрантамі на мяжы нашай краіны з Літвой і Польшчай.
Меркель наведала з афіцыйным візітам Польшчу.
Ангела Меркель не першы раз выказваецца пра Беларусь і крызіс з мігрантамі.
У жніўні яна заявіла, што «гэта атака на ўвесь Еўрасаюз» і што Германія асуджае дзеянні рэжыму Лукашэнкі, які падазраецца ў спрыянні мігрантам у пераходзе мяжы ў Літву, Латвію і Польшчу.
вс