Пачаліся клінічныя выпрабаванні прылады для дыябетыкаў, пры дапамозе якой можна будзе хутка мераць узровень кетонавых целаў у выдыханым паветры, які сведчыць аб узроўню глюкозы ў крыві. Такім чынам можна будзе дыягназаваць цукровы дыябет і кантраляваць хваробу.
Па словах стваральніка прылады, прафесара Артур Рыдаша з Горна-метіалургічнай акадэміі ў Кракаве, дзякуючы такім рашэнням дыябетыкі ў будучыні змогуць жыць без іголак, яны змогуць вымяраць прыкладны ўзровень глюкозы ў крыві, мераючы ўзровень кетонавых целаў у выдыханым паветры, а не пры дапамозе глюкаметру шмат разоў у дзень.
«Самая вялікая перавага нашага прыбора ў тым, што дыябетыку не прыйдзецца праколваць палец столькі разоў – цяпер у сярэднім трэба рабіць гэта 12 разоў у дзень. Нават калі немагчыма зусім не калоцца, то змяншэнне праколаў у дзень павялічваюць камфорт жыцця для гэтых людзей», – падкрэсліў праф. Рыдаш.
Прылада з рабочай назвай Diabetomat заснавана на аналізе хімічнага складу выдыханага паветра канкрэтнага чалавека. Людзі выдыхаюць шэраг рэчываў, канцэнтрацыя якіх пэўным чынам карэлюе з тым, што адбываецца ў арганізме. Прыбор аналізуе склад выдыханага паветра, вымярае кетонавыя целы, якія ў ім утрымліваюцца, і на аснове алгарытму можна праверыць канцэнтрацыю глюкозы ў крыві.
Таму дыябетамат можа замяніць класічныя вымярэнні цукру ў крыві з дапамогай уколаў іголкамі і выкарыстоўвацца як у паўсядзённым выкарыстанні дыябетыкаў, так і для скрынінгавых тэстаў, каб мець магчымасць хутка ставіць дыягназ.
Працэс камерцыялізацыі ўжо ідзе, максімальна праз 5 гадоў прыбор павінен паступіць у продаж.
PAP/нг