Беларуская Служба

«Дзейнасцю кардынала Стэфана Вышыньскага і Ружы Чацкай кіравала любоў»

12.09.2021 11:34
У сталіцы Польшчы будуць унесеныя ў лік бласлаўлёных асобыя, заслужаныя ў дзейнасці Каталіцкага касцёлу і ў карысць грамадству. 
Kard. Stefan Wyszyński
Kard. Stefan WyszyńskiNarodowe Archiwum Cyfrowe

У Варшаве пройдзе беатыфікацыя прымаса Вышыньскага і заснавальніцы Цэнтру для невідучых Эльжбеты Ружы Чацкай.

Гжэгаж Поляк з Музею Яна Паўла ІІ і прымаса Вышыньскага сказаў, што жыццём кардынала Стэфана Вышыньскага і маці Эльжбеты Ружы Чацкай кіравала чыстая любоў. Сёння ў Варшаве адбудзецца сумесная беатыфікацыя прымаса Тысячагоддзя і маці Чацкай – заснавальніцы Цэнтра для сляпых у Лясках і Кангрэгацыі сясцёр-францішканак.

Госць Польскага радыё 24 звярнуў увагу, што сумесная беатыфікацыя гэтых двух выдатных для Польшчы і Каталіцкага касцёлу постацяў – не выпадковасць, а наступства божай любові.

- Любоў кіравала іх дзейнасцю, кіравала іх жыццём. Яны былі прасякнутыя гэтай любоўю. Любоў, якая паходзіла з Евангелля, натхняла іх рабіць тое, што яны рабілі. Іх натхняла божая любоў. Бог таксама адчувае да чалавека гэтае пачуццё – кожнага ён любіць.

Беатыфікацыйнае набажэнства пройдзе ў Храме Божага Провіду. Літургію будуць канцэлебраваць 600 святароў, 80 біскупаў з Польшчы і 45 з-за мяжы.

Урачыстасці будуць суправаджацца дэманстрацыяй рэліквіяў бласлаўлёных, якія панясе манашка Нула і Караліна Гаўрыч, якія былі цудам вылечаныя дзякуючы заступніцтву прымаса Вышыньскага і маці Чацкай.

Партал Польскага радыё ў супрацы з Музеем Яна Паўла ІІ і прымасам Вышыньскім падрыхтаваў спецыяльны ўэб-сайт wyszynski.polskieradio.pl. Таксама быў запушчаны спецыяльны ўэб-сайт, прысвечаны маці Эльжбеце Ружы Чацкай czacka.polskieradio.pl.

нг