Беларуская Служба

Польскія памежнікі прадухілілі 244 спробы нелегальнага перасячэння беларуска-польскай мяжы

12.09.2021 12:24
За пасярэдніцтва ў перасячэнні мяжы былі затрыманыя чатыры замежнікі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneTwitter/Straz_Graniczna

Супрацоўнікі памежнай службы прадухілілі ўчора 244 спробы незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу. Два нелегальныя мігранты – грамадзяне Сірыі – былі затрыманыя. Акрамя таго, за пасярэдніцтва ў перасячэнні мяжы былі затрыманыя чатыры замежнікі – грамадзяне Ірана, Камеруна, Грузіі і Таджыкістана.

Паводле дадзеных памежнай службы, з пачатку верасня было зафіксавана больш за 1800 спробаў незаконнага перасячэння польскай мяжы з боку Беларусі.

Нагадаем, з 2 верасня дзейнічае надзвычайнае становішча ў паласе шырынёй у тры кіламетры ад мяжы. Яно ахоплівае 183 населеныя пункты. Раней надзвычайнае становішча было ўведзена ў Літве і Латвіі.

На думку ўладаў Польшчы і Еўрапейскага Саюзу, павелічэнне колькасці мігрантаў – вынік палітыкі Аляксандра Лукашэнкі, які такім чынам помсціць за санкцыі і спрабуе дэстабілізаваць сітуацыю ў Заходняй Еўропе.

IAR/нг