З нагоды далучэння ў лік бласлаўлёных кардынала Стэфана Вышыньскага і манашкі Эльжбеты Ружы Чацкай, прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі ўспомніў словы Вышыньскага, у якіх ён сказаў, што «Бог не адмаўляецца ад сваіх дзяцей, нават тых, хто адварочваецца спінай да яго». «Сёння мы вітаем кардынала сярод беатыфікаваных. Разам з прымасам да групы беатыфікаваных святароў далучацца Ружа Марыя Чацка, сястра Эльжбета, апякунка сляпых», – напісаў прэм’ер у Facebook.
Кіраўнік урада нагадвае, што яму было 13 гадоў, калі памёр кардынал Стэфан Вышыньскі. «Прыкладна за два тыдні да гэтага, 13 мая (1981 г. – рэд), быў зроблены замах на Святога Айца. Гэтыя дзве падзеі разам з тагачаснай сітуацыяй у Польшчы паўплывалі на асаблівую пашану сярод палякаў. Святы, які стаў ім пры жыцці» – напісаў ён.
Матэвуш Маравецкі адзначыў, што маці Чацка была сляпой і дапамагала сляпым. Ён таксама нагадаў яе словы, што «ганарыстасць – адно з найвялікшых няшчасцяў чалавецтва. Яна робіць чалавека яшчэ больш сляпым». «Такое стаўленне азначала, што сястра Эльжбета, беатыфікаваная сёння, служыла не толькі сляпым у цялесным плане, але і сляпым духоўна», – напісаў прэмʼер-міністр.
нг