Беларуская Служба

Польскае радыё адзначае Год Станіслава Лема

13.09.2021 09:32
Грамадская радыёстанцыя запусціла інтэрактыўны вэб-сайт «Галактыка Лема».
galaktykalema.pl
galaktykalema.plPR/galaktykalema.pl/

З нагоды 100-годдзя з дня нараджэння Станіслава Лема грамадскае Польскае радыё падрыхтавала мультымедыйны і інтэрактыўны вэб-сайт «Галактыка Лема». Гэта незвычайнае міжпланетнае падарожжа па жыцці, творчасці, ідэях і канцэпцыях Станіслава Лема, кажа суаўтарка сайта Ізабэля Мазурэк:

- Мы запрашаем інтэрнэт-карыстальнікаў на экскурсію па віртуальнай планетарнай сістэме. Кожная чарговая планета – гэта этап свету Станіслава Лема. Напрыклад, планета «Біяграфія» знаёміць чытачоў з асобай пісьменніка, у тым ліку з новымі фактамі з ягонага жыцця. У сваю чаргу наступная планета прадстаўляе найважнейшыя творы Лема, у тым ліку, «Solaris».

На вэб-сайце «Галактыка Лема» можна будзе пачуць таксама голас самога Станіслава Лема. Неад'емная частка сайта (Galaktykalema.pl) з’яўляецца спецыяльная гульня па матывах твора «Казкі робатаў». Для замежных аматараў творчасці Станіслава Лема вэб -сайт таксама быў падрыхтаваны на англійскай мове.

IAR/аз