Беларуская Служба

Падчас выходных польскія памежнікі перадухілілі 509 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі

13.09.2021 11:32
На думку ўладаў Польшчы і Еўрасаюза, павелічэнне колькасці мігрантаў на польска-беларускай мяжы – гэта вынік палітыкі Лукашэнкі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

У суботу і нядзелю польская Памежная служба перадухіліла 509 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу. Памежнікі затрымалі семярых нелегальных мігрантаў. Пяцёра з іх – сірыйцы, двое – грамадзяне Самалі.

Акрамя таго, у нядзелю памежнікі затрымалі васьмярых замежнікаў, якія дапамагалі ў незаконным перасячэнні польска-беларускай мяжы. Гэта пяцёра грамадзян Сірыі, якія маюць від на жыхарства Германіі і Бельгіі, двое грамадзян Егіпта з відам на жыхарства ў Польшчы і грамадзянін Нідэрландаў.

На думку ўладаў Польшчы і Еўрасаюза, павелічэнне колькасці мігрантаў на польска-беларускай мяжы – гэта вынік палітыкі Аляксандра Лукашэнкі, які спрабуе дэстабілізаваць сітуацыю ў Заходняй Еўропе.

IAR/аз

За суткі Памежнага служба зафіксавала 110 спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы

02.09.2021 12:28
Сярод затрыманых нелегалаў дамінуе адна нацыянальнасць – іракцы, кажа прэс-сакратар Памежнай службы Анна Міхальска.