Беларуская Служба

МУС Польшчы: Затрыманне Макара Малахоўскага – вынік выкарыстоўвання беларускім рэжымам «чырвонага вышуку»

13.09.2021 18:32
Кіраўнік польскага МУС падкрэслівае, што ўжо ў ліпені прасіў Інтэрпол аб унясенні змяненняў, каб спыніць такую магчымасць.
      .
Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі.Foto: Wojciech Kusiński/Polskie Radio

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі напісаў у Твітары, што арышт беларускага актывіста Макара Малахоўскага польскай паліцыяй – гэта вынікам палітычнага выкарыстоўвання гэтак званага «чырвонага вышуку» Інтэрпола.

Актывіста затрымалі ўчора ў Пясечне ля Варшавы на падставе міжнароднага ордэра на арышт, выдадзенага ўладамі ў Мінску.

Макар Малахоўскі ўцёк у Польшчу ў сувязі з рэпрэсіямі з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы на падставе гуманітарнай візы.

Кіраўнік МУС і адміністрацыі падкрэслівае, што ўжо ў ліпені прасіў Інтэрпол аб унясенні змяненняў, каб спыніць магчымасць выкарыстоўвання гэтак званага «чырвонага вышуку» ў палітычных мэтах такімі краінамі, як Расія і Беларусь.

IAR/аз

У Польшчы паліцыя затрымала беларускага актывіста

13.09.2021 14:29
Беларускага актывіста затрымалі таму, што ён лічыўся ў спісе Інтэрпола, у які яго ўнеслі прадстаўнікі ўладаў Беларусі.