Павялічваецца колькасць выпадкаў новых каранавірусных інфекцый і пацыентаў, шпіталізаваных з-за COVID-19 у Польшчы. За мінулыя суткі ў краіне былі зафіксаваныя 767 новых інфекцый. Памёр 21 пацыент.
Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска(Waldemar Kraska) паведаміў, што колькасць шпіталізацый павялічылася да 823 чалавек.
- Зараз з-за COVID-19 шпіталізаваныя 823 пацыенты. За суткі іх колькасць вырасла на 41. Дзевяць дадатковых асобаў былі падключаныя да апаратаў ШВЛ. Агулам іх 91. На жаль, кожны дзень павялічваецца колькасць асобаў, якія патрабуюць шпіталізацыі.
З нядзелі колькасць шпіталізаваных з-за COVID-19 павялічылася на 119 пацыентаў. У Польшчы поўны цыкл вакцынацыі прайшлі 19 мільёнаў 123 тысячы 432 чалавекі.
IAR/аз