Беларуская Служба

Польшча перадала іншым краінам амаль 7 мільёнаў дозаў вакцыны супраць COVID-19

15.09.2021 16:31
Палякі перадалі прэпараты, між іншым, у Тайвань, Аўстралію, Кенію, В’етнам, Нарвегію і Іспанію.
a  COVID-19.
Вакцынa супраць COVID-19.Autorstwa U.S. Secretary of Defense - https://www.flickr.com/photos/secdef/50744856076/, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=97927717

У рамках дапамогі па барацьбе з пандэміяй каранавіруса, Польшча перадала іншым краінам амаль 7 мільёнаў дозаў вакцыны супраць COVID-19. Пра гэта ў Сейме паведаміла намеснік міністра аховы здароўя. Анна Галаўска(Anna Goławska) заявіла, што Польшча мае настолькі шмат вакцынаў супраць COVID-19, што можа імі падзяліцца з краінамі, у якіх не хапае прэпаратаў:

-Мы прадаем, або аддаем вакцыны. Да гэтай пары мы перадалі 7 мільёнаў дозаў, між іншым, у Тайвань, Аўстралію, Кенію, В’етнам, Нарвегію і Іспанію.

Нагадваем, Польшча атрымала амаль 60 мільёнаў доз вакцынаў супраць COVID-19. На сённяшні дзень выкарыстала амаль 36 мільёнаў 800 тысяч дозаў.

IAR/аз

У Польшчы расце колькасць хворых COVID-19

15.09.2021 10:21
За мінулыя суткі ў краіне былі зафіксаваныя 767 новых інфекцый. Памерлі 21 пацыент.