Беларуская Служба

Колькасць замежнікаў, якія легальна жывуць і працуюць у Польшчы, сістэматычна расце

16.09.2021 08:41
За год колькасць легальна працаўладкаваных замежнікаў вырасла на 35 працэнтаў.
Праца ў офісеFree-Photos/pixabay.com/CC0 Public Domain

У канцы чэрвеня 2021 года амаль 818,8 тыс. замежнікаў былі зарэгістраваны ва Установе сацыяльнага страхавання (ZUS). Гэта рост на 35,2% у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года.

З гэтай колькасці 58,8% былі працаўнікамі, 2,8% вялі гаспадарчую дзейнасць, а астатнія працавалі па іншых формах занятасці.

Самую вялікую групу (73,7%) складалі грамадзяне Украіны.

ав