У Польшчы за мінулыя суткі пацверджаны 652 выпадкі Covid-19. Памерла восем чалавек, у тым ліку ў шасці былі спадарожныя захворванні. Для параўнання – апошнімі днямі ў Беларусі паведамлялі пра 12 выпадкаў смерцяў ад дадзенай інфекцыі ў суткі.
Большасць выпадкаў было зафіксаваныя ў наступных ваяводствах: Люблінскім, Мазавецкім і Падкарпацкім. За апошнія 24 гадзіны вылечыліся 498 чалавек. З учарашняга дня выканана амаль 36 тысяч тэстаў.
Агульная колькасць асоб, якія прайшлі поўны цыкл вакцынацыі – звыш 19 мільёнаў 190 тысяч.
нг