Галасавання за кандыдатаў у расійскі парламент нельга назваць выбарамі, лічыць дырэктар Цэнтра ўсходніх даследаванняў Адам Эберхардт(Adam Eberhardt). Цэнтральная выбарчая камісія Расіі паведаміла, што пасля падліку галасоў з 75 працэнтаў выбарчых участкаў кіруючая партыя «Адзіная Расія» атрымала 49 працэнтаў галасоў.
Паводле польскага эксперта, ужо на этапе складання выбарчых спісаў нельга было казаць пра магчымасць рэальнага выбару:
- Галасавання нельга назваць выбарамі, паколькі апанентаў цяперашняй улады сярод кандыдатаў практычна не было. Улада не дапусціла да рэгістрацыі апазіцыйных кандыдатаў. У выніку выбаршчыкі маглі галасаваць або за кандыдатаў кіроўнай «Адзінай Расіі», або за кандыдатаў ішых груповак, якія і так неафіцыйна падкантрольныя Крамлю.
Адам Эберхардт таксама звярнуў увагу на шматлікія парушэнні падчас самога галасавання – напрыклад, фальсіфікацыю вынікаў выбараў і пратаколаў, а таксама на тое, што выбары працягваліся 3 дні.
IAR/аз