Беларуская Служба

МЗС Польшчы: Толькі жорсткая ахова мяжы можа прымусіць злачынны беларускі рэжым змяніць сваю палітыку

21.09.2021 09:43
Нагадаем, што ў нядзелю ў памежнай зоне былі знойдзены целы людзей, якія перасеклі мяжу.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/PublicDomainPictures

«У Беларусі дзясяткі тысяч імігрантаў, а праз некалькі тыдняў некалькі сотняў тысяч чалавек будуць гатовыя перасекчы польска-беларускую мяжу. Толькі жорсткая ахова мяжы можа прымусіць такі злачынны рэжым змяніць гэтую практыку», – падкрэсліў у аўторак намеснік кіраўніка Міністэрства замежных спраў Пётр Ваўжык.

Паводле яго слоў, для дасягнення прапагандысцкіх мэтаў «рэжым пойдзе на самыя жорсткія дзеянні». Але, як дадаў віцэ-міністр, гэта хутчэй няправільны разлік, бо Польшча не спыніць абарону мяжы ў гэтай сітуацыі. «Гэта была б рэалізацыя сцэнара, напісанага ў Маскве і Мінску», – падкрэсліў намеснік міністра.

На пытанне аб фармальных і нефармальных кантактах з беларускім бокам, дзякуючы якім можна было б паспрабаваць пераканаць беларускі бок спыніць правакацыі, якія ставяць пад пагрозу чалавечае жыццё, Ваўжык адказаў, што толькі жорсткая ахова мяжы можа прымусіць беларускі рэжым змяніць гэтую практыку.

ав


Апытанне: Палякі не хочуць бежанцаў з польска-беларускай мяжы

21.09.2021 09:11
72 працэнты апытаных інстытутам Pollster не жадаюць пускаць у краіну бежанцаў з польска-беларускай мяжы.