Беларуская Служба

Польшча не прыпыніць працы шахты ў Тураве, незважаючы на рашэнне Суду ЕС

21.09.2021 13:22
Польшча павінна выплачваць штраф у памеры 500 тысяч еўра ў дзень за тое, што не спыніла працы шахты.
Шахта ў ТуравеPAP/EPA/MARTIN DIVISEK

Суд Еўрапейскага Саюзу прыняў рашэнне ў справе тураўскай шахты, на польска-чэшскай мяжы. Польшча павінна выплачваць штраф у памеры 500 тысяч еўра ў дзень за тое, што не спыніла працы шахты.

На Польшчу ў Суд ЕС падала Чэхія, якая лічыць, што праца шахты адмоўна ўплывае на стан грунтовых водаў. На працягу некалькіх месяцаў Польшча і Чэхія спрабавалі дамовіцца ў справе працы шахты, але безвынікова.

Польскія ўлады лічаць рашэнне Суду ЕС несправядлівым і заяўляюць, што праца шахты не будзе прыпынена, паколькі ад гэтага залежыць энергетычная бяспека краіны.

ав

Еўрадэпутатка: Прысуд суда ЕС па справе Тураўскага рудніка палітычна матываваны

21.09.2021 11:12
«Ні Суд Еўрасаюза, ні Еўракамісія не думалі закрываць шахты ў Германіі», – кажа Анна Залеўска ад кіроўнай партыі «Права і справядлівасць».