Беларуская Служба

Прафсаюз рудніка «Тураў»: Рашэнне суда ЕС падрывае сэнс функцыянаваньня Польшчы ў ЕС

22.09.2021 20:32
Прафсаюз «Салідарнасць» рудніка «Тураў» паведаміў, што пачаў падрыхтоўку да рэзкіх пратэстаў, у тым ліку міжнародных.
i
Тураўскi руднікPAP/EPA/MARTIN DIVISEK

Рашэнне Суда ЕС, якое накладае на Польшчу фінансавыя штрафы за невыкананне часовых мер, як напрыклад, спыненне здабычы бурага вугалю ў шахце «Тураў», падрывае сэнс функцыянавання Польшчы ў Еўрапейскім Саюзе, ацэньвае прафсаюз «Салідарнасць» Тураўскага рудніка.

У панядзелак з-за неспынення здабычы бурага вугалю на рудніку «Тураў», пра што ў траўні вырашыў Суд Еўрасаюза, той жа суд наклаў на Польшчу штраф у памеры 500 тысяч еўра за кожны дзень працягу працы згаданага рудніка.

Міжпрадпрымальніцкая арганізацыя прафсаюза «Салідарнасць» Тураўскага рудніка патрабуе, каб «Польшча адхіліць гэта ганебнае рашэнне і чакае ад урада Польшчы адназначнай пазіцыі па гэтым пытанні». Перш за ўсё, прафсаюзы лічаць, што Польшча не павінна плаціць штрафу, а ў неабходнасці дзяржава павінна прыпыніць усе плацяжы ў ЕС, у тым ліку членскія ўзносы.

Апрача таго прафсаюз рудніка «Тураў» пачаў падрыхтоўку да рэзкіх пратэстаў, у тым ліку міжнародных, паведамляе старонка energetyka24.com.

аз

Еўрадэпутатка: Прысуд суда ЕС па справе Тураўскага рудніка палітычна матываваны

21.09.2021 11:12
«Ні Суд Еўрасаюза, ні Еўракамісія не думалі закрываць шахты ў Германіі», – кажа Анна Залеўска ад кіроўнай партыі «Права і справядлівасць».