Беларуская Служба

Польска-беларуская мяжа: 271 спроба перасячэння, адна смерць мігранта

24.09.2021 09:39
З пачатку верасня памежная служба зафіксавала больш за 5 тысяч спробаў незаконнага перасячэння польскай мяжы з Беларуссю.
.
.фота: Памежная служба Польшчы

У чацвер службы зафіксавалі 271 спробу перасячэння польска-беларускай мяжы, паведаміла ў пятніцу пагранічная служба. Былі затрыманыя трое грамадзян Ірака і пяць чалавек за дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы. Гэта двое грамадзян Ірака з нямецкімі картамі пражывання, адзін грамадзянін Польшчы з Падляшскага ваяводства, адзін грузін з польскім дакументам на жыхарства і грамадзянін Чэхіі«, – сказала прэс-сакратар Памежнай службы Ганна Міхальска.

Таксама Памежная служба паведамляе пра мігранта, які загінуў на мяжы. Верагодна, прычынай стаў сардэчны прыступ. Інцыдэнт адбыўся ўначы, у 500 метрах ад мяжы з Беларуссю, падчас затрымання групы грамадзян Ірака.

-Адзін з мужчын, нягледзячы на рэанімацыю патруля і брыгады хуткай дапамогі, памёр (верагодна, ад сардэчнага прыступу). Іншы са станоўчым аналізам на COVID-19 знаходзіцца ў бальніцы, – паведамілі ў памежнай ахове.

З пачатку верасня памежная служба зафіксавала больш за 5 тысяч спробаў незаконнага перасячэння польскай мяжы з Беларуссю.

З 2 верасня ў памежнай зоне з Беларуссю дзейнічае надзвычайнае становішча. Яно ахоплівае 183 мясцовасці.

ав

Мінабароны: Міграцыйны ціск на польскай мяжы не змяншаецца

23.09.2021 08:45
Да гэтай пары жаўнеры пабудавалі на мяжы 85 кіламетраў двухметровага плота.