Беларуская Служба

Мінабароны: Міграцыйны ціск на польскай мяжы не змяншаецца

23.09.2021 08:45
Да гэтай пары жаўнеры пабудавалі на мяжы 85 кіламетраў двухметровага плота.
Марыюш Блашчак Foto: Andrzej Gralewski/Polskie Radio

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак(Mariusz Błaszczak) паведаміў, што ў Камітэт бяспекі пад кіраўніцтвам віцэ-прэм'ера Яраслава Качыньскага паступілі справаздачы ад усіх службаў, якія займаюцца аховай усходняй мяжы Польшчы. На падставе гэтых справаздач і бягучай сітуацыі на мяжы будзе прынятае рашэнне аб магчымым прадаўжэнні надзвычайнага становішча на польска-беларускім памежжы.

Міністр Марыюш Блашчак, які быў госцем Першай праграмы Польскага радыё, падкрэсліў, што міграцыйны ціск на польскай мяжы не змяншаецца:

-Увядзенне надзвычайнага становішча прычынілася да стабілізацыі сітуацыі на польскім баку мяжы, то бок польскія памежнікі і жаўнеры не падвяргаюцца «атакам» з нашай тэрыторыі. Гэта дазволіла службам засяродзіцца, перш за ўсё, на ахове мяжы. Нагадваю, жаўнеры ўзводзяць на мяжы часовую агароджу. Да гэтай пары яны пабудавалі 85 кіламетраў 2,5-метровага плота.

Кіраўнік Міністэрства абароны таксама нагадаў, што польскім памежнікам дапамагаюць больш за 2,5 тысяч жаўнераў і падраздзяленняў войскаў тэрытарыяльнай абароны. Іх задача, між іншым, патруляваць мяжу і дапамагаць жыхарам раёнаў, ахопленых надзвычайным становішчам.

Надзвычайнае становішча дзейнічае з 2 верасня ў паласе шырынёй у 3 км на мяжы з Беларуссю, тэрмінам да 30 дзён. Зона ахоплівае ў агульнай складанасці 183 населеныя пункты – 115 у Падляшскім і 68 у Люблінскім ваяводствах. Рашэнне звязанае з ростам колькасці мігрантаў на мяжы. Раней надзвычайнае становішча было ўведзенае ў Латвіі і Літве. З пачатку верасня памежная служба зафіксавала ўжо амаль 4,5 тысячы спробаў незаконнага перасячэння польскай мяжы з Беларусі.

IAR/аз

За суткі з Беларусі ў Польшчу спрабавалі трапіць 276 мігрантаў

20.09.2021 12:09
За дапамогу ў нелегальным перасячэнні мяжы былі затрыманыя пяць чалавек.

Польшча дэпартавала першых іншаземцаў за дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы

22.09.2021 12:27
Толькі ўчора за дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы былі затрыманыя чарговыя чатыры асобы, у асноўным іншаземцы.