Беларуская Служба

У Польшчы пачалася рэгістрацыя жадаючых атрымаць трэцюю дозу вакцыны супраць каранавіруса

24.09.2021 14:41
Для атрымання трэцяй дозы вакцыны ад COVID-19 з моманту другой прышчэпкі павінна прайсці па меншай меры шэсць месяцаў.
Каранавірус PAP/EPA/FAROOQ KHAN

У Польшчы пачалася рэгістрацыя жадаючых атрымаць трэцюю дозу вакцыны супраць каранавіруса сярод медыкаў і грамадзян старэйшыя за 50 гадоў.

Намеснік кіраўніка польскага Міністэрства аховы здароўя Вальдэмар Краска падкрэсліў, што для атрымання трэцяй дозы вакцыны ад COVID-19 з моманту другой прышчэпкі (ці адзінай – у выпадку аднаразовай вакцыны Johnson & Johnson) павінна прайсці па меншай меры шэсць месяцаў.

-Сёння асобам пасля 50 гадоў пачынаюць выпісваць электронны напраўленні на прышчэпку. Акрамя крытэрыя ўзросту ад моманту апошняй дозы прышчэпкі павінна прайсці не менш за шэсць месяцаў. Права на трэцюю дозу атрымаў медперсанал, які працуе ў непасрэдным кантакце з хворымі.

Адзначым, што да гэтага часу ў Польшчы вакцынаваны звыш 37 млн чалавек, з якіх цалкам – больш за 19 млн 340 тыс.

ав