Беларуская Служба

Сёння сваё свята адзначаюць Войскі тэрытарыяльнай абароны

26.09.2021 12:31
Цэнтральнае мерапрыемства з гэтай нагоды адбудзецца ў Варшаве з удзелам міністра абароны Марыюша Блашчака.
Войскі тэрытарыяльнай абароны Autorstwa Robert Suchy - http://www.mon.gov.pl/, Attribution, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=59540769

Сёння сваё свята адзначаюць Войскі тэрытарыяльнай абароны ў Польшчы. Цэнтральнае мерапрыемства з гэтай нагоды адбудзецца ў Варшаве з удзелам міністра абароны Марыюша Блашчака. Падчас цырымоніі свае харугвы атрымаюць пяць брыгадаў і Навучальны цэнтр ВТА.

Акрамя цэнтральных урачыстасцяў, жаўнеры Войскаў тэрытарыяльнай абароны запрашаюць на ваенныя пікнікі, якія адбудуцца па ўсяе Польшчы, а таксама на спаборніцтвы «ВТА гульні» (WOT games).

Войскі тэрытарыяльнай абароны – самы малады з відаў узброеных сілаў Польшчы, створаны ў 2017 годзе, які ў цяперашні час налічвае больш за 30 тысяч жаўнераў.

Задачы ВТА: падтрымка мясцовых супольнасцей шляхам барацьбы з наступствамі стыхійных бедстваў і аказанне дапамогі выратавальным службам, а ў выпадку вайны – за падтрымка аператыўных войскаў.

IAR/аз