Беларуская Служба

Віцэ-кіраўнік польскага МУС: На мяжы з Беларуссю няма бежанцаў, толькі звычайныя мігранты

26.09.2021 14:29
Міграцыйны ціск на мяжы не змяншаецца, паколькі Лукашэнка пачынае мець праблему з колькасцю сцягнутых у Беларусь мігрантаў, лічыць Блажэй Пабожы.
Wiceminister spraw wewnętrznych i administracji Błażej Poboży
Wiceminister spraw wewnętrznych i administracji Błażej PobożyMSWiA/Twitter

На польска-беларускай мяжы мы маем справу не з бежанцамі, а са звычайнымі мігрантамі, якіх штучна і інструментальна выкарыстоўвае беларускі рэжым, лічыць намеснік кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Блажэй Пабожы(Błażej Poboży).

Паводле яго, беларускія ўлады ставяцца да сітуацыі на мяжы выключна ў «палітычным аспекце». Рэжым у Мінску зацікаўлены ў тым, каб выклікаць вялікі міграцыйны крызіс у Еўропе, ЕС і Польшчы, ствараючы цалкам штучны, ненатуральны міграцыйны канал.

Палітык таксама пацвердзіў, што міграцыйны ціск на мяжы з Беларуссю не змяншаецца:

- У жніўні спробаў нелегальнага перасячэнне мяжы было 3 510, а ў верасні - ужо амаль 5,5 тысячы. Гэта паказвае, што міграцыйны ціск на мяжы не змяншаецца. Дарэчы, гэта не здзіўляе, паколькі рэжым Лукашэнкі мае сур’ёзную праблему. Паводле нашых агульных ацэнак, зараз на памежжы на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца, як мінімум, 10-15 тысяч мігрантаў, у тым ліку з Ірака.

Палітык таксама нагадаў, што мігранты плацяць вялікія грошы розным несумленным людзям, якія абяцаюць даставіць іх з Багдада праз Мінск у Германію. Тым часам на месцы, у Беларусі, аказваецца, што іх проста падвозяць да мяжы і далей яны прымушаныя дадаць сабе рады самі.

IAR/аз