Беларуская Служба

Будзе заява аб падаўжэнні надзвычайнага становішча на польска-беларускай мяжы

27.09.2021 13:33
Заўтра справай зоймецца Рада міністраў.
Міністры абароны і ўнутраных спраў Польшчы PAP/Radek Pietruszka

Некаторыя мігранты, якія спрабуюць перасекчы польска-беларускую мяжу, могуць прадстаўляць пагрозу для грамадзян Польшчы і Еўрапейскага Саюза – перакананы міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак. Сёння памежная служба паказала змест тэлефонаў 50 чалавек, затрыманых на мяжы. Сярод іншага там былі фотаздымкі экзэкуцый, педафільскі змест, інфармацыя аб сувязях з экстрэмісцкімі арганізацыямі.

Кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Камінскі падкрэсліў, што супярэчлівыя і жорсткія матэрыялы былі на тэлефонах чвэрці рэспандэнтаў:

-Мы вывучылі групу прыкладна 200 чалавек. У 50 з 200 знойдзеныя матэрыялы такога кшталту. Гэта сведчыць пра іх радыкалізм, што гэта абучаныя маладыя людзі, якія бралі ўдзел у розных ваенных дзеяннях на Блізкім Усходзе. У нас ёсць доказы, што некаторыя з іх звязаныя з талібанам ці Ісламскай дзяржавай.

Памежная служба паведаміла, што з пачатку міграцыйнага крызісу было каля 9400 спробаў незаконнага перасячэння польскай мяжы.

ав

За суткі адбылося 218 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу

27.09.2021 10:02
Усе спробы былі прадухілены, шэсць чалавек былі арыштаваныя за дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы.