Беларуская Служба

МЗС Польшчы: Сітуацыя вакол Анджэлікі Борыс і Анджэя Пачобута вельмі цяжкая

28.09.2021 08:43
Беларускія ўлады не дазваляюць з імі кантактаваць.
Анжэліка Борыс і Анджэй Пачобутфота: Польскае радыё

Сітуацыя вакол Анджэлікі Борыс і Анджэя Пачобута вельмі цяжкая, беларускія ўлады не дазваляюць з імі кантактаваць, але мы працягваем намаганні па іх вызваленні, сказаў PAP намеснік кіраўніка МЗС Марцін Пшыдач. Ён падкрэсліў, што міжнародны ціск на мінскі рэжым недастатковы.

PAP пацікавіўся ў міністра Пшыдача, ці меў польскі бок якія-небудзь кантакты з Анджэлікай Борыс і Анджэем Пачобутам і што вядома пра стан іх здароўя.

«Не будзем хаваць, што сітуацыя вакол Анджэлікі Борыс і Анджэя Пачобута вельмі складаная, беларускія ўлады адмаўляюць польскім консулам і польскім дыпламатычным службам кантактавацца са зняволенымі наўпрост, сцвярджаючы, што гэтыя людзі не грамадзяне Польшчы, а грамадзяне Беларусі. Нашы намаганні і наша дыпламатыя, непасрэдна ў двухбаковых адносінах, спрабуе прымусіць беларускі бок у першую чаргу звязацца са зняволенымі», – сказаў намеснік кіраўніка МЗС.

Ён дадаў, што, вядома, мэта польскай дыпламатыі – вызваліць Анджэліку Борыс і Анджэя Пачобута.

ав