Беларуская Служба

МУС Польшчы: сярод нелегальных мігрантаў, якія прыходзяць з Беларусі, шмат тых, хто звязаны са злачынствамі і тэрарызмам

28.09.2021 15:03
На прэс-канферэнцыі былі прадстаўлены матэрыялы з мабільных тэлефонаў затрыманых мігрантаў.
      ,          , -      -
Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Камінскі, міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак і галоўнакамандуючы пагранічнай службы, генерал-маёр Томаш Прага падчас прэс -канферэнцыі ў штабе пагранічнай службы ў ВаршавеPAP/Radek Pietruszka

Прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы заявілі, што сярод нелегальных мігрантаў, якія прыходзяць з Беларусі, ёсць шмат людзей, што маюць сувязі з тэрарызмам, са сферай злачынстваў рознага характару.

На прэс-канферэнцыі міністраў нацыянальнай абароны і ўнутраных спраў былі прадстаўлены матэрыялы з мабільных тэлефонаў затрыманых. Здымкі і скрыншоты паказваюць на іх магчымую тэрарыстычную дзейнасць або прыналежнасць да ваенізаваных арганізацый. Таксама былі выяўленыя фотаздымкі ў смартфонах бежанцаў, якія паказваюць на датычнасць да сэксуальных злачынстваў.

Дырэктар Дэпартамента нацыянальнай бяспекі Станіслаў Зарын паведаміў, што былі правераныя асобы некалькіх сотняў нелегальных мігрантаў", якія незаконна перасеклі польскую мяжу з Беларуссю. 2/3 рэспандэнтаў былі накіраваны на працэдуру глыбокай праверкі, ужо папярэдняя інфармацыя паказвае на пагрозу бяспецы Рэспублікі Польшча ў сувязі з прысутнасцю гэтых людзей на нашай тэрыторыі, — цытуе Зарына Rzeczpospolita.

ВХ