Беларуская Служба

Рэкордная колькасць мігрантаў спрабавала перайсці беларуска-польскую мяжу

29.09.2021 10:52
Памежнікі прадухілілі ўсе 473 спробы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnetwitter.com/Straz_Graniczna

Учора памежная служба зафіксавала 473 спробы незаконнага перасячэння польскай мяжы з тэрыторыі Беларусі. Гэта рэкордны паказнік з пачатку памежнага крызісу. Памежнікі прадухілілі ўсе спробы. «Гэта час надзвычай інтэнсіўнай працы і цяжкай службы для нас», – напісалі пагранічнікі ў Twitter.

З 1 верасня супрацоўнікі памежнай службы Польшчы затрымалі 116 чалавек за дапамогу ў арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы. Учора было затрымана 5 такіх асобаў: грамадзянін Іраку са статусам бежанца ў Германіі, двое грамадзян Сірыі з нямецкім відам на жыхарства, грамадзяне Украіны і Польшчы

У сувязі з наплывам нелегальных мігрантаў, на пачатку верасня ў памежнай зоне з Беларуссю было ўведзена надзвычайнае становішча. Урад заявіў, што звернецца да прэзідэнта з рэкамендацыяй падоўжыць надзвычайнае становішча на 60 дзён.

нг