Польскай службе аховы здароўя прыйшлося змагацца ўжо з трыма хвалямі пандэміі каранавіруснай інфекцыі. Пра гэта заявіў намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска падчас прэзідэнцкага пасяджэння Рады аховы здароўя. Ён падкрэсліў, што рашэнне аб будаўніцтве часовых бальніц было правільным і пазбавіла Польшчу ад праблем, якія ўзніклі ў іншых краінах.
- У нас не было такога выпадку, што пацыент не атрымаў дапамогі, не было такіх выпадкаў, што доктару прыходзілася выбіраць, каторага пацыента падключыць да апаратуры штучнай вентыляцыі лёгкіх. Гэта нашы поспехі. Мы таксама падрыхтаваліся да чацвёртай хвалі. Шмат тыдняў мы, разам з ваяводамі, рыхтуем планы ды іх ажыццяўляем.
Польшча прызначыла шмат фінансавых сродкаў на барацьбу з пандэміяй. Па словах Вальдэмара Краскі, была павялічана база лабараторый, гатовых да выяўлення каранавіруса, набытае неабходнае абсталяванне, вырасла колькасць брыгад хуткай медычнай дапамогі.
У пасяджэнні Рады аховы здароўя прыняў удзел, у прыватнасці, прэзідэнт Анджэй Дуда.
На працягу апошніх сутак у Польшчы зафіксавана 1234 выпадкі каранавіруснай інфекцыі, памерлі 22 асобы.
IAR/нг