Беларуская Служба

Сёння апошні дзень нацыянальнага перапісу насельніцтва

30.09.2021 16:31
Перапісы праводзяцца ў Польшчы кожныя 10 гадоў. Удзельнічаць у іх абавязаныя ўсе дарослыя палякі.
Narodowy Spis Powszechny 2021
Narodowy Spis Powszechny 2021GUS/twitter

Сёння заканчваецца нацыянальны перапіс насельніцтва і жылля ў Польшчы. Нагадваем, абавязковай формай удзелу ў згаданым апытанні з’яўляецца інтэрнэт. Дадатковымі спосабамі быў перапіс па тэлефоне або інтэрв'ю з перапісчыкам.

Прэс-сакратар Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Караліна Банашэк(Karolina Banaszek) нагадала, што перапіс дае вельмі важную інфармацыю – напрыклад, пра колькасць людзей, дэмаграфічную, сацыяльную і прафесійную структуры насельніцтва і яго жыллёвыя ўмовы. Сабраныя такім чынам дадзеныя – гэта карціна польскага грамадства:

-Перапіс паказвае, як мы жывём, хто мы. Паказвае ўмовы жыцця, паколькі гэта таксама перапіс жылля. Гэтыя дадзеныя мы пазней публікуем з падрабязным падзелам на населеныя пункты, гміны, а нават вуліцы. Мы атрымліваем таксама дадзеныя, на падставе якіх могуць прымацца важныя рашэнні, ня толькі на ўзроўні ўлады. Нашымі дадзенымі часта карыстаецца таксама прыварны сектар і індывідуальныя асобы.

Першыя папярэднія вынікі сёлетняга перапісу насельніцтва павінны быць апублікаваныя ў студзені 2022 года. Перапісы праводзяцца ў Польшчы кожныя 10 гадоў. Удзельнічаць у іх абавязаныя ўсе дарослыя палякі. За невыкананне абавязку пагражае штраф да 5 000 злотых. Перапіс працягваецца 1 красавіка.

IAR/аз

Да гэтай пары «перапісаліся» амаль 90 працэнтаў упаўнаважаных жыхароў Польшчы

22.09.2021 18:35
Нацыянальны перапіс насельніцтва будзе доўжыцца да канца верасня. За адмову перапісацца пагражае штраф.