Беларуская Служба

ЕЗ і Польшча: Дзеянні Лукашэнкі павінны атрымаць цвёрды адказ

01.10.2021 11:33
І Варшава, і Брусель згодныя, што рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае мігрантаў для дэстабілізацыі сітуацыі ў ЕЗ.
Aleksander Łukaszenka
Aleksander ŁukaszenkaSasa Dzambic Photography/Shutterstock

У чацвер, 30 верасня ў Варшаўскім аэрапорце імя Ф.Шапэна адбыліся перамовы міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюша Камінскага і камісара ЕЗ па ўнутраных справах Ілвай Ёхансан. Галоўная тэма перамоваў – міграцыйнага крызісу на польска-беларускай мяжы.

6 кастрычніка ў Польшчу прыбудзе дэлегацыя Камісіі ЕЗ па міграцыі і ўнутраных справах, каб працягнуць перамовы аб бяспецы на мяжы, – паведаміла ў Twitter камісар Ёхансан пра адну з дамоўленасцяў, дасягнутых з польскім калегам.

«Мы згодныя ў тым, што дзеянні Беларусі павінны атрымаць рашучы адказ краін-чальцоў ЕЗ», – напісаў міністр Марыюш Каміньскі. Ён паведаміў, што перадаў Ілве Ёхансан свежую інфармацыю аб сітуацыі на мяжы і запэўніў яе, што Польшча прадстаўляе міжнародную абарону тым, чыё жыццё знаходзіцца пад пагрозай, і што польскія службы знаходзяцца ў пастаянным кантакце з агенцтвам Еўрапейскага Звязу па бяспецы знешніх межаў Frontex.

І Варшава, і Брусель згодныя, што рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае мігрантаў для дэстабілізацыі сітуацыі ў ЕЗ. Паводле звестак МУС Польшчы, памежная варта зарэгістравалі ўжо больш за 10 тысяч спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы.

pap/iar/эж


Глава Бюро нацбяспекі Польшчы: Маем дачыненне з новай стратэгічнай пагрозай

29.09.2021 14:16
Апошнім часам у Беларусі вельмі ўзрасла дынаміка трагічных падзеяў  ды інцыдэнтаў.

Сейм падоўжыў надзвычайнае становішча

01.10.2021 09:07
У адпаведнасці з польскай Канстытуцыяй надзвычайнае становішча можа быць падоўжанае толькі адзін раз і толькі на тэрмін да 60 дзён.