Беларуская Служба

Апазіцыя патрабуе склікаць пасяджэнне Савета нацыянальнай бяспекі па сітуацыі на мяжы

01.10.2021 14:22
Апазіцыя патрабуе прадставіць журналістам доступ да тэрыторыі, дзе знаходзяцца мігранты, якія едуць праз Беларусь.
Imigrantów zatrzymał patrol Straży Granicznej
Imigrantów zatrzymał patrol Straży GranicznejStraż Graniczna/Twitter

Няма ніякіх прыкмет таго, што ўрад зменіць свой падыход да сітуацыі на польска-беларускай мяжы. Апазіцыя патрабуе прадставіць журналістам доступ да тэрыторыі, дзе знаходзяцца мігранты, якія едуць у Польшчу праз Беларусь, піша Rzeczpospolita.

Позна вечарам у чацвер Сейм прагаласаваў за падаўжэнне надзвычайнага становішча яшчэ на 60 дзён — гэта максімальны тэрмін, дазволены Канстытуцыяй. Апазіцыя крытыкуе рашэнні, якія прымае кіраўніцтва Польшчы, каб вырашыць праблему на беларуска-польскай мяжы.

«Польшча далучылася да Расіі і Турцыі, гэта значыць да краін, якія не выконваюць пастановы Еўрапейскага суда па правах чалавека. Адказнасць за смерць кожнага ўцекача, які нейкі час знаходзіўся на тэрыторыі нашай краіны, а затым быў выцеснены, то бок да яго быў прыменены метад push-back, нясуць цяперашнія ўлады», — кажа Даніэль Вітко (Daniel Witko), які прадстаўляе групу бежанцаў у ваколіцах Уснаржа Горнага.

«Ідучы ў палітыку, я пагадзіўся, што буду з вамі сумленны. Так што я шчыра скажу прама: сёння мы не можам забяспечыць гуманнасць Рэспублікі Польшча без чалавечнага абыходжання з гэтымі дзецьмі, фатаграфіі якіх распаўсюджваюцца ў Інтэрнэце. Мы здольныя быць людзьмі, захоўваць чалавечнасць, быць вернымі нашым каштоўнасцям і працягваць жыць бяспечнай Рэспубліцы Польшча, — Rzeczpospolita цытуе Шымона Галаўня (Szymon Hołownia), лідара ліберальна-цэнтрысцкай партыі «Польшча 2050».

Левае крыло Сейма з самага пачатку было супраць увядзення надзвычайнага здарэння. Цяпер яны патрабуюць ад прэзідэнта склікаць пасяджэнне Савета нацыянальнай бяспекі па сітуацыі на мяжы. Таксама апазіцыя просіць СМІ паведамляць пра падзеі на мяжы.

ВХ