Міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі (Adam Niedzielski) распавёў, што краіна цяпер знаходзіцца на этапе росту колькасці захворванняў на COVID-19, і тэмпы пакуль невысокія. Гэта вынік вакцынацыі.
"Вакцынацыя працуе, і вы можаце гэта бачыць, калі ўлічыць, што год таму варыянт віруса быў значна менш інфекцыйным, чым мутацыя Delta", — сказаў Адам Нядзельскі ў інтэрв’ю Polska The Times.
Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя на пытанне, ці магчымы сцэнар вяртання жорсткага лакдаўну адказаў, што не можа нешта гарантаваць, аднак гэта малаверагодна.
“Сцэнар, які прадугледжвае ўвядзенне самых жорсткіх мер, вядома, праўдападобны, але я б ацаніў яго верагоднасць на мяжы статыстычнай памылкі”, — падкрэсліў ён.
ВХ