Беларуская Служба

Палякі адзначаюць Дзень памяці зняволеных нямецкага лагера «Дулаг 121»

02.10.2021 08:45
«Дулаг 121» быў транзітным лагерам, у якім пасля пачатку Варшаўскага паўстання ў 1944 годзе немцы змяшчалі жыхароў сталіцы.
   121  .
Будынак Музея «Дулаг 121» у Прушкаве.Autorstwa Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=28822123

2 кастрычніка ў Прушкуве(Pruszków) ля Варшавы пачынаецца двухдзённае мерапрыемства, прысвечанае памяці вязняў нямецкага лагера «Дулаг 121» і асобаў, якія аказвалі ім дапамогу. «Дулаг 121» у Прушкаве быў транзітным лагерам, у якім пасля пачатку Варшаўскага паўстання ў 1944 годзе немцы змяшчалі жыхароў сталіцы і суседніх гарадкоў.

Durchgangslager 121 быў заснаваны немцамі 6 жніўня 1944 года. Першы транспарт вязняў прыбыў у лагер 7 жніўня. Між іншым, у згаданым лагеры былі змешчаныя каля трох тысяч чалавек, якія перажылі разню Волі. Зняволеныя падвяргаліся жорсткай сегрэгацыі, нагадала ў 2015 годзе дырэктар Музея «Дулаг 121» Малгажата Баяноўска(Małgorzata Bojarska):

-Часта яны былі параненыя, з апёкамі, галодныя і ў жаху, паколькі не ведалі, што з імі будзе далей. Яны таксама былі аддзеленыя ад сваіх сем’яў. Нагадваю, у лагеры «Дуляг 121» праходзіла жорсткая сегрэгацыя.

«Дулаг 121» дзейнічаў да 16 студзеня 1945 года. Мяркуецца, што вязнямі лагера ў Прушкаве было ад 340 да 650 тысяч жыхароў Варшавы і навакольных гарадкоў, з якіх 60 да 70 тысяч былі накіраваны ў нямецкія канцлагеры. У сувязі з тым, што ў лагеры ў Прушкаве немцы не вялі пераліку вязняў дакладная іх колькасць да гэтай пары не была вызначаная.

IAR/аз