Беларуская Служба

За суткі ў Польшчы былі зафіксаваныя 1 344 новыя выпадкі каранавіруснай інфекцыі

02.10.2021 15:32
Віцэ-міністр аховы здароўя ў Польшчы нагадвае, што гэта на 47% больш у параўнанні да мінулай суботы.
Здымак мае ілюстрацыйны характарParentingupstream/pixabay.com/CC0 Public Domain

За суткі ў Польшчы былі пацверджаныя 1 344 новыя выпадкі каранавіруснай інфекцыі. Памерлі 23 пацыенты, заражаныя COVID -19, паведаміў намеснік міністра аховы здароўя Польшчы Вальдэмар Краска(Waldemar Kraska):

-1 344 новыя выпадкі – гэта ў параўнанні да мінулай суботы рост амаль на 47%.

Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у цяперашні час у шпіталях з-за COVID-19 знаходзяцца 1 673 пацыенты. Да апаратаў ШВЛ падключаныя 174 асобы.

За суткі былі праведзеныя больш за 42,3 тысячы тэстаў на наяўнасць каранавіруса. Усяго ў Польшчы больш за 89,5 тысячы чалавек знаходзяцца ў каранціне.

Да гэтага часу поўны цыкл вакцынацыі ў краіне прайшлі 19 мільёнаў 489 тысяч 903 асобы.

IAR/аз