Беларуская Служба

У польскай сталіцы прайшла акцыя салідарнасці з рэпрэсаванымі беларусамі (ФОТА)

03.10.2021 17:18
Падчас акцыі патрабавалі доступу лекараў да палітзняволеных, аказвалі падтрымку рабочаму руху, падпісвалі петыцыю за прызнанне Лукашэнкі нелегітымным.
    3.10.2021
Акцыя салідарнасці ў Варшаве 3.10.2021radyjo.net/Я. Смялоўская

У Варшаве каля помніка Каперніку прайшла штотыднёвая акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі з мэтай звярнуць увагу міжнароднай грамадскасці на адсутнасць медычнай дапамогі для іх. На акцыі распавялі пра стан здароўя некаторых палітвязняволеных, пра катаванні, якія з імі адбываюцца.

На мерапрыемстве таксама заклікалі падтрымаць рабочы рух у Беларусі і нацыянальную забастоўку. Збіралі таксама подпісы аб прызнанні Аляксандра Лукашэнкі нелегітымным ды пад зваротам да прэзідэнта Польшчы аб стварэнні плошчы Вольнай Беларусі.

яс