Беларуская Служба

Польскае МУС: Сітуацыя на польска-беларускай мяжы надзвычай напружаная

04.10.2021 09:31
Паступае інфармацыя, што з мігрантамі пачынае мець праблемы таксама сам Лукашэнка, паведамляе віцэ-кіраўнік польскага МУС.
       .
Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Вонсік.Foto: Polskie Radio

Сітуацыя на польска-беларускай мяжы надзвычай напружаная, кажа намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Вонсік(Maciej Wąsik). Аднак таксама з тэрыторыі Беларусі паступаюць першыя інфармацыі пра тое, што ў сувязі з прыбыццём вялікай колькасці мігрантаў, Аляксандр Лукашэнкі пачынае мець праблемы, дадаў палітык. Мацей Вонсік звярнуў увагу, што ў краінах, з якіх прыбываюць мігранты, ужо ведаюць, што спроба нелегальна патрапіць у Польшчу можа быць небяспечнай:

- Мы атрымліваем інфармацыі пра тое, што ў тых краінах адкуль у Мінск прылятала найбольш самалётаў з мігрантамі, гэты канал нелегальнай міграцыі павольна становіцца дыскрэдытаваным. Будзем назіраць за сітуацыяй. Нагадваю, кліматычныя ўмовы таксама становяцца неспрыяльнымі. Кантрабандай людзей цяпер цяжэй будзе займацца, чым, напрыклад, у жніўні.

Паводле палітыка, увядзенне надзвычайнага становішча палегчыла працу Памежнай службы. Гаворка ідзе пра тое, што ў памежную зону не могуць легальна ўязджаць асобы, якія дапамагаюць мігрантам нелегальна перабрацца ў Германію. Мацей Вонсік нагадаў, што кожны дзень польскага Памежная служба затрымлівае некалькі такіх чалавек.

За мінулыя выходныя беларускія спецслужбы больш за 600 разоў спрабавалі выпхнуць мігрантаў у Польшчу, – адзначыў палітык.

«Калі б не дапамога беларускіх спецслужбаў, то польская мяжа была б немагчымай для перасячэння групамі мігрантаў, якія прыляцелі ў Мінск, калі б яны хацелі зрабіць гэта самастойна» – падкрэслівае Вонсік:

- Яны могуць гэта зрабіць выключна з дапамогай беларускіх спецслужбаў, якія прывозяць іх да мяжы, правяраюць дзе знаходзяцца польскія патрулі і забяспечваюць мігрантаў абсталяваннем для перасячэння памежных умацаванняў. Бо ж іракцы не вязуць з сабой з Ірака лесвіцы.

У інтэрнэт былі выкладзены відэа, на якіх бачна як ноччу група людзей пераходзіць умацаванні па лесвіцы.
За дапамогу ў перасячэнні мяжы былі затрыманыя 12 замежнікаў: 5 грамадзян Украіны, двое немцаў, а таксама грамадзянін Беларусі, Грузіі, Туніса, Турцыі і Балгарыі.

IAR/яc/аз