Беларуская Служба

У Варшаве сустракаюцца маладыя парламентары з краін-удзельніц ініцыятывы «Рэгіён трох мораў»

04.10.2021 13:35
Удзельнікі форуму абмяркуюць, між іншым, значэнне ініцыятывы, супрацоўніцтва ў галіне энергетыкі, транспарту і лічбавых камунікацый.
       .
Форум маладых парламентароў ініцыятывы «Рэгіён трох мораў» .PAP/Wojciech Olkuśnik

Форум маладых парламентароў ініцыятывы «Рэгіён трох мораў» паспрыяе прасоўванню гэтага праекта, лічыць спікер польскага Сейма Эльжбета Вітэк(Elżbieta Witek). Нагадваем, форум працягваецца ў будынку Сейма.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў, спікер Вітэк падкрэсліла, што Форум павінен садзейнічаць асабістым кантактам для маладых парламентароў з краін ініцыятывы:

-Мэтай форуму маладых парлямэнтароў ініцыятывы «Рэгіён трох мораў» з’яўляецца стварэнне спрыяльных умоваў для наладжання міжнародных кантактаў. Асабістыя сустрэчы і размовы – гэта ідэа падзеі, на якую мы пастаянна спасылаемся.

Дэбаты будуць працягвацца да заўтра. Іх удзельнікі абмяркуюць, між іншым, геапалітычнае значэнне ініцыятывы «Рэгіён трох мораў», ролю нацыянальных парламентаў, у тым ліку, іх маладых прадстаўнікоў, а таксама супрацоўніцтва ў галіне энергетыкі, транспарту і лічбавых камунікацый.

IAR/аз