Беларуская Служба

На Падляшшы затрымалі трое жыхароў Сілезіі, якія перавозілі нелегалаў

04.10.2021 15:28
Кожны дзень на Падляшшы памежнікі і паліцыянты затрымліваюць па некалькі кантрабандыстаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:arembowski/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паліцыянты з Сямятычаў на Падляшшы арыштавалі трое жыхароў Сілезскага ваяводства, якія перавозілі нелегалаў. У выніку функцыянеры перадалі памежнікам 12 грамадзянаў Ірака.

Першая машына не спынілася для праверкі па патрабаванні паліцыі, а кіроўца не рэагаваў на сігналы. Пасля затрымання паліцыянты выявілі ў аўтамабілі васьмярых грамадзян Ірака, якія знаходзіліся на тэрыторыі Польшчы нелегальна.

Аўтамабіль з чатырма іракцамі паліцыя затрымала каля Мельніка. Машынай кіравала 46-гадовая жыхарка Сілезскага ваяводства.

Паліцыя таксама затрымала 21-гадовага мужчыну, які кіраваў другім транспартным сродкам, які не спыніўся для праверкі. У яго машыне не было мігрантаў, але функцыянеры правяраюць, ці кіроўца не высадзіў нелегальных пасажыраў раней.

IAR/аз

Польскае МУС: Сітуацыя на польска-беларускай мяжы надзвычай напружаная

04.10.2021 09:31
Паступае інфармацыя, што з мігрантамі пачынае мець праблемы таксама сам Лукашэнка, паведамляе віцэ-кіраўнік польскага МУС.