Беларуская Служба

У Любліне праходзіць VII Агульнапольскі эканамічны саміт 2021

04.10.2021 16:41
Еўрапейскі цэнтр бізнесу запрасіў на саміт вядучых прадстаўнікоў свету палітыкі, эканомікі, навукі і бізнесу.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:fill/pixabay.com/CC0 Public Domain

4-5 кастрычніка ў Любліне праходзіць VII Агульнапольскі эканамічны саміт 2021. Асноўная тэма канферэнцыі: «Дзяржава – эканоміка – бяспека: слупы польскай эканомікі будучыні».

Еўрапейскі цэнтр бізнесу запрасіў на саміт вядучых прадстаўнікоў свету палітыкі, эканомікі, навукі і бізнесу.
Удзельнікі сёлетняга мерапрыемства будуць засяроджвацца на галінах прамысловасці, кампаніях і ўстановах, якія сваёй дзейнасцю спрыяюць эканамічнаму развіццю краіны.

Падчас запланаваных дэбатаў будуць абмяркоўвацца пытанні забеспячэння эканомікі Польшчы ў перыяд пандэміі з пункту гледжання рызык, звязаных з інвестыцыйнай нявызначанасцю, міжнароднай сітуацыяй, эканамічнай, энергетычнай і фінансавай бяспекай, а таксама інфраструктурным і інавацыйным патэнцыялам.

У рамках саміту адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўручэння статуэтак «Бурштын польскай эканомікі за 2021 год».

аз