Беларуская Служба

Польскія памежнікі знайшлі на мяжы з Беларуссю муляж бомбы

04.10.2021 16:29
Польская памежная служба абвінавачвае беларускія службы ў правакацыі.
twitter.comStraz_Graniczna
twitter.com/Straz_Granicznatwitter.com/Straz_Graniczna/status/1445007750874992643/photo/1

Польская памежная служба абвінавачвае беларускія службы ў правакацыі з выкарыстаннем муляжа бомбы. «Далейшыя правакацыі з боку беларускіх службаў. Сёння раніцай на мяжы (пост у Новым Дворы) быў знойдзены муляж бомбы. Правады, якія з яго тырчалі і гадзіннікавы паўтаральны гукавы сігнал павінны былі паказваць, што гэта выбухоўка. На шчасце, гэта быў проста муляж» – паведаміла польская Памежная служба ў сацсетках.

IAR/аз