Беларуская Служба

Расце цана газу для хатніх гаспадарак у Польшчы

06.10.2021 07:31
Рахункі падаражэюць у сярэднім на 7,4 працэнта.
.
.Magnascan/pixabay.com/CC0 Public Domain

З 1 кастрычніка вырасла цана на газ для хатніх гаспадарак у Польшчы. Рахункі падаражэюць у сярэднім на 7,4 працэнта. Прэс-сакратар Бюро рэгулявання энергетыкі Агнешка Глaснеўска(Agnieszka Głośniewska) тлумачыць прычыны змены тарыфаў:

- Кошты газу на Таварных біржах энергіі павышаюцца. Згаданая тэндэнцыя ўтрымліваецца ад пачатку году. Гэта адлюстроўваецца таксама ў рахунках за газ, якія плацяць хатніка гаспадаркі ў Польшчы.

Гэта азначае, што палякі, які выкарыстоўваюць газ толькі для падрыхтоўкі страў заплацяць у сярэднім на 72 грошы больш у месяц. Тыя, хто выкарыстоўвае газ для нагрэву вады – на 4,5 злотага больш, а для ацяплення дамоў – у сярэднім на 14 злотых больш за месяц, чым раней. Сёлета гэта ўжо трэцяе павелічэнне цаны газу ў Польшчы.

IAR/аз