У Польшчы за мінулыя суткі было выяўлена 1325 каранавірусных інфекцый, інфармуе Міністэрства аховы здароўя. У параўнанні з мінулым аўторкам колькасць захворванняў вырасла на 35%. За апошнія суткі памерлі 46 чалавек.
У цяперашні час у бальніцах знаходзяцца 1963 пацыенты. З учорашняга дня іх колькасць павялічылася на 123 чалавекі. Да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх падключаны 195 пацыентаў.
ав