Сярод затрыманых, якіх падазраюць у садзейнічанні ў незаконным перасячэнні польска-беларускай мяжы, была асоба, якую службы палічылі небяспечнай. Пра гэта падчас канферэнцыі паведаміў капітан пагранічнай службы Аляксандр Уланскі.
-Гэта быў грамадзянін Лівіі, які перавозіў шэсць мігрантаў – грамадзян Іраку. Падчас праверкі памежнікі выявілі ў яго аўтамабілі небяспечныя матэрыялы: паляўнічыя нажы, пісталет. Уступна, гэта гукавы пісталет, але выглядае як звычайны рэвальвер. У гэтага чалавека было шмат гукавых петардаў і значныя сумы наяўных.
Раней таксама здаралася, што службы затрымлівалі чалавека, якога пасля прызнавалі небяспечным.
Учора супрацоўнікі памежнай службы прадухілілі 590 спробаў незаконнага перасячэння мяжы. Былі арыштаваныя 39 нелегальных імігрантаў, большасць з якіх – іракцы.
ав