Лекцыі, гістарычныя, мастацкія і адукацыйныя праграмы, экскурсіі па выставах і ўрачысты канцэрт да 100-годдзя з дня нараджэння Кшыштафа Каміля Бачыньскага – гэта падзеі, якія адбываюцца ў дні памяці ахвяр былой турмы ў Варшаве пад назваю Павяк.
Турма была створана ў 1830-я гады. Спачатку гэта была турма для вязняў-крымінальнікаў, а пазней у яе трапілі ўдзельнікамі Студзеньскага паўстання за незалежнасць Польшчы. Найгоршыя ўмовы былі ў Павяку падчас Другой сусветнай вайны – праз турму прайшло каля ста тысяч зняволеных, загінула амаль 37 тыс чалавек, а каля 60 тыс трапілі ў нямецкія нацысцкія канцлагеры.
Падрабязная праграма адзначэння памяці ахвяр турмы размешчана на сайце музею. Уваход на ўсе мерапрыемствы свабодны.
Медыяпатронам мерапрыемства з'яўляецца, між іншым, Польскае радыё.
IAR PR/нг